Версия для слабовидящих
Адрес:
г.п. Лельчицы, ул. Советская, 82
Республика Беларусь, Гомельская обл.
247841
Время работы:
Пн-Пт: 8:30 – 17:30
Сб-Вс: выходной
Телефон:
+375 (2356) 2-15-76

Напярэдадні свята роднай мовы

Напярэдадні свята роднай мовы “срэбныя” валанцёры накіраваліся ў Лельчыцкі раённы цэнтр каррэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі каб разам з навучэнцамі ўстановы адзначыць гэты дзень.
Падрыхтаваная праграма пад назвай “Смак роднай мовы” цалкам акунула ўдзельнікаў у стыхію народных традыцый. Замест сухой гутаркі —гуллівы настрой, замест сталоў— танцавальны круг.
Навучэнцы цэнтра разам з нашымі воланцёрамі гулялі ў беларускія народныя гульні. Клас напаўняўся звонкім смехам і жвавасцю, бо такія забавы цікавыя і дзецям, і дарослым.

Асаблівым гасцінцам для вуха і душы сталі спевы. У выкананні ансамбля “Сустрэча”,які складаецца з валанцёраў “срэбнага” узросту, прагучалі шчырая беларускія песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Кульмінацыяй святочнай праграмы сталі беларускія танцы. Пад знаемыя з дзяцінства мелодыі ўдзельнікі розных узростаў закружыліся ў карагодзе з хустамі, з рушнікамі, паказваючы, што народны танец жыве і застаецца папулярным і сёння. Відэа можна паглядзець па спасылцы.