"Сёння ў нашай хаце свята" - музычная пастаноўка пад такою назваю адбылася сярод наведвальнікаў аддзялення людзей сталага ўзросту.
Ветлівая гаспадыня Галіна Неўмяржыцкая і добразычлівы гаспадар Міхаіл Ляшчынскі гасцінна сустракалі сяброў у імправізаванай хаце.
Увесь рэквізіт: касцюмы, посуд, пачастункі - былі характэрнымі для беларускай вёскі. Усё гэта ўплывала на агульнае адчуванне атмасферы цеплыні і ўтульнасці.
Ганаровыя госці сенняшняга мерапрыемства, здаецца, з вялікім натхненнем назіралі за тым, што адбываецца.
Удалыя жарты, прыгожыя спевы, народныя пляскі, невычэрпная энергія нашых артыстаў захапілі ўвагу і стварылі сапраўднае свята беларускіх традыцый.
Па заканчэнні мерапрыемства госці і ўдзельнікі абмяняліся добрымі словамі, падарунуамі і ўсмешкамі.


.jpg)


.jpg)


